Учора першымі ў раёне завяршылі жніво працаўнікі ААТ “Гарадзея”. Яго вялі камбайнеры Валянцін Аляшкевіч, Андрэй Баран, Максім Валасюк, Вячаслаў Галавацкі, Аляксандр Каховіч, Георгій Ліхута, Міхаіл Мураўёў, Дзмітрый Шмат і іх памочнікі Алег Сабко, Павел Рыкаванаў, Раман Дрык, Сяргей Сёмуха, Дзмітрый Гурын, Сяргей Філіповіч, Міхаіл Мароз, Уладзімір Камёнка. У зладжаным тандэме з імі на адвозцы збожжа працвалі вадзіцелі Дзяніс Абрамовіч, Дзмітрый Абрамовіч, Вікенцій Гурын, Мікалай Долмат, Аляксандр Катовіч, Ігар Магільніцкі і Дзмітрый Магільніцкі. Кожны працаваў на аўтамашыне “МАЗ-5551”.
Лепшымі на жніве сябе паказалі камбайнеры Георгій Ліхута, які намалаціў 1849,6 тон, Андрэй Баран — 1653,4 тон, Дзмітрый Шмат — 1542,8. Больш за ўсіх збожжа перавёз Вікенцій Гурын — 1946,5 тон, за ім — Мікалай Долмат (1808,6 тон), трэці паказчык у Дзяніса Абрамовіча — 1738,6 тон.
Збожжавая ніва займала сёлета 1699 га. З іх 765 га — азімая пшаніца, 430 — азімая трыцікале, 504 га — ячмень. Усе гэтыя плошчы былі засеяны элітнымі сартамі. Азімай пшаніцы — “Аўгусціна”, “Багатка”, “Элегія”, “Ода”, ячменю — “Добры”, “Ладны” і “Магутны”. Трыцікале ў асноўным прадстаўлены сортам “Дзінара”, упершыню адзін участак для эксперыменту засеялі сортам “Імпульс”.
Больш за ўсіх парадаваў ўраджайнасцю яравы ячмень – 59,2 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы склала 58,5 ц/га.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.