Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 6 °C

“Мы з вамі сэрцам і душой”: жыхароў і гасцей горада ў канцэрце радавалі выступленнямі артысты раённага цэнтра народнай творчасці і Новагарадзейскага СЦКіА

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.07.2019

Па традыцыі ў рамках дзён сельскай культуры працягваюцца летнія канцэрты ўстаноў культуры раёна ў гарадскім парку. Аб іх адкрыцці “НН” пісалі ў № 42 ад 7 чэрвеня.

9 чэрвеня жыхароў і гасцей горада ў канцэрце “Мы з вамі сэрцам і душой” радавалі сваімі выступленнямі артысты раённага цэнтра народнай творчасці і Новагара-дзейскага СЦКіА. Гледачы з задавальненнем апладзіравалі народнаму ансамблю песні “Згода” пад кіраўніцтвам Іны Філіпавай і танцавальным калектывам РЦНТ, ансамблю песні “Каскад”, якім кіруе Таццяна Язэпчык, і асобным салістам.



У нядзелю, 16 чэрвеня, канцэртная праграма “Шчыра лета запрашае, калектыў наш усіх вітае”, якую падрыхтавалі Ланскі і Лявонавіцкі СДК, стала наступным выдатным мастацкім падарункам для наведвальнікаў гарадскога парка. Тут задаваў тон любімы многімі народны ансамбль песні “Ланская бяседа” пад кіраўніцтвам Таццяны Мароз, сваю долю ўдзячнасці ад гледачоў атрымалі і  салісты Міхаіл Гуцько, Алена Горбач, Аляксандра Бародзіч, Ганна Дамарацкая з Лявонавіч.

У перадапошнюю нядзелю першага месяца лета канцэрт “Любіце жыццё, любіце песню” аматарам музыкі падарылі творчыя калектывы і салісты Салтанаўшчынскага СК і Карцэвіцкага СДК. Душэўныя песні ансамбля песні “Родны напеў” (кіраўнік Алена Мамчыц), салістак Таццяны Шкода і Таццяны Котавай, чытальніцы баек Алены Верамчук з Салтанаўшчыны і яскравыя выступленні карцэвіцкіх салістак — Карыны Шумейка, Ксеніі Грамыка, Анастасіі Куніцынай, Кацярыны Мовчан, Станіславы Вальчык, байкі  і сцэнкі ў выкананні Вольгі Вальчык і Ірыны Крыварот — усё гэта стала цудоўным упрыгажэннем добрага выхаднога дня.

Завяршыла шэраг чэрвеньскіх музычных фэстаў у гарадскім парку канцэртная праграма “…І зноў разам” Сноўскага СЦК з удзелам народнага ансамбля песні і танца “Вяночак” (кіраўнік Юлія Івашка), народнага ансамбля песні “Акцэнт” (кіраўнік Юрый Шарапа), ансамбля песні “Каларыт” (кіраўнік Юлія Коўш). Выдатныя галасы, цудоўныя песні і маляў-нічыя касцюмы артыстаў стварылі па-сапраўднаму святочную, багатую на адценні колераў і пачуццяў карціну, якая надоўга запомніцца гледачам.

Канцэрты працягваюцца ў ліпені. А гледачы ўжо губляюцца ў здагадках, якія музычныя сюрпрызы рыхтуюць для іх мясцовыя артысты ў жніўні. Па-глядзім разам!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!