Меню
Курс $  3.23 | €  3.48 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

У абласной спартакіядзе работнікаў АПК каманда Нясвіжчыны заняла другое месца па лёгкай атлетыцы, трэцяе — па плаванні

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.06.2019

У Слуцку прайшла 13-я абласная спартакіяда работнікаў АПК. У ёй прыняла ўдзел і каманда  Нясвіжчыны, сфарміраваная з удзельнікаў аналагічных раённых спаборніцтваў. У склад зборнай увайшлі  прадстаўнікі ААТ “Гарадзейскі  цукровы камбінат”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ЗАТ “1 Мая” і ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”, а таксама  кіраўнікі райсельгасхарчу і РК прафсаюза работнікаў АПК Віктар Худніцкі і Іван Кендыш.



Як прайшлі спаборніцтвы, нам расказаў Іван Кендыш:

— З 22 каманд вобласці наша заняла ў агульным заліку восьмае месца. У тым ліку другое — па лёгкай атлетыцы, трэцяе — па плаванні. У індывідуальных спаборніцтвах ёсць яшчэ лепшыя вынікі. Аляксандр Завясніцкі з ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” заняў 1 месца ў бегу на 1000 метраў. Бронзавымі прызёрамі па плаванні сталі Аксана Бабок са “Снова” і Алена Курцэрава з цукровага камбіната, а таксама  начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Худніцкі па дартсе  і ў агульным заліку сярод сваіх калег.

Каманда — сярэбраны прызёр па лёгкай атлетыцы — у складзе Алены Курцэравай з Гарадзейскага цукровага камбіната і Аляксандра Завясніцкага з аблрапсаграсэрвіса

“НН”

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!