Меню
Курс $  3.23 | €  3.48 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

З армейскім запалам

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.06.2019

Жаданне пайсці ў армію несвіжанін Арцемій Абрамовіч  меў заўсёды. Ён нават выбраў войскі  — паветрана-дэсантныя, у Віцебску. Там служылі многія яго сябры і знаёмыя. Часам хадзіў у ваенкамат прасіцца, каб узялі  менавіта туды. А калі настаў патрэбны момант, там не аказалася месца. Юнаку сказалі, што прызавуць праз паўгода, у маі. Але прызыўнік не хацеў губляць гэты час і згадзіўся на іншую прапанову.  Паспяхова прайшоўшы ўсе медкамісіі і сумоўі, ён быў накіраваны ў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага пры-значэння вайсковай часці ў    Мар’інай Горцы.



— Вельмі ганаруся, што трапіў у самыя элітныя войскі. Спачатку было цяжкавата, але падцягнуўся хутка, бегаць стаў хутчэй. Пасля курса маладога байца нас размеркавалі па падраздзяленнях, я трапіў у 7-ю роту разведкі.  Спартыўныя трэніроўкі, вучэнні, палявыя выхады — усё вельмі падабалася, — з настроем расказвае радавы Арцемій Абрамовіч.  — Асабліва хутка ляцелі дні, калі жылі ў лесе, “днёўкі” будавалі. Заданні розныя выконвалі: засады, налёты, дыверсіі. Калі ўзнікалі нейкія праблемы, афіцэры дапамагалі заўсёды, выслухоўвалі.

За паўтара года службы малады чалавек пасталеў, па-іншаму стаў глядзець на некаторыя рэчы, падправіў здароўе. Ды і на працу прасцей уладкавацца. Дарэчы, пасля дэмабілізацыі прайшло ўсяго некалькі тыдняў, а юнак ужо знайшоў рабочае месца. Бо, як ён адзначыў, няма чаго сядзець без справы, трэба працаваць.

Арцемій лічыць службу ў арміі абавязковай і жадае ўсім юнакам выканаць свой мужчынскі абавязак перад Радзімай.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!