7-8 чэрвеня будзе праходзіць адна з самых значных культурных падзей горада і краіны — ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019”.
Урачыстае мерапрыемства парадуе прысутных насычанай праграмай. На галоўных гарадскіх пляцоўках адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае — конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Прысвечана будзе сёлетняя маштабная падзея 75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Году малой радзімы.
Падрабязную праграму ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2019” можна знайсці на сайце http://festyval.by/.