Ячмень размясціўся тут на плошчы 280 гектараў. Сёлета, акрамя сартоў “фэст” і “ірына”, якія вырошчвалі і раней, вырашылі паспрабаваць магчымасці новага сорту нямецкай фірмы КВС — “атрыка”, як паведаміў нам галоўны аграном гаспадаркі Іван Валетаў. Пасеялі яго эліту для размнажэння на 20 гектарах. Гэтую важную справу даручылі механізатарам Міхаілу Клімовічу і Сяргею Цыулю. Апошнія праходы іх пасяўныя агрэгаты зрабілі на вялікім — у 225 га — полі за фермай “Супрунавічы”. На падвозцы насення былі заняты вадзіцелі Сяргей Чурак і Мікалай Яраш.
Услед для механізатараў запланавана новая работа. Цыуля ідзе на культывацыю глебы, Клімовіч — на ворыва. Стараюцца і іншыя механізатары акцыянернага таварыства: Анатоль Каваленя, Дзяніс Лось, Анатоль Богуш, Аляксандр Сарнацкі — на закрыцці вільгаці, Сяргей Гаспадарык і Сяргей Хлюст — на ўнясенні вадкай арганікі, Мікалай Сарнацкі і Мікалай Камінскі — на ўнясенні цвёрдай арганікі, Юрый Зянькевіч — на пагрузчыку “Амкадор”, Ігар Наумовіч — на ўнясенні мінеральных угнаенняў. Пры неабходнасці некаторых з іх з аднаго віду работ пераключаюць на другі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.