У мінулую пятніцу на базе СШ № 4 г. Нясвіжа адбыўся фінал конкурсу прафесійнага майстэрства “Самы класны класны”.
У фінал выйшлі пяць класных кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна: Наталля Ігараўна Чарніцкая (Ланскі НПК д/с-СШ), Наталля Мікалаеўна Богуш (Нясвіжская гімназія), Любоў Мікалаеўна Гайдук (Сноўская СШ), Алена Віктараўна Слонская (СШ № 1 г.п. Гарадзея) і Ірына Валянцінаўна Аскірка (СШ № 3 г. Нясвіжа). На сцэне канкурсантам неабходна было прадэманстраваць прафесіяналізм, метадычнае майстэрства і артыстызм. Фіналісты годна прайшлі выпрабаванні, бо ўсе яны — творчыя, неабыякавыя людзі, якія штодня аддаюць веды і сэрца дзецям.
У выніку, дыплом I ступені журы ўручыла класным кіраўнікам: І.В. Аскірка з СШ № 3 г. Нясвіжа, дыплом II ступені — Н.М. Богуш з Нясвіжскай гімназіі, дыплом ІІІ ступені Н.І. Чарніцкай з Ланскага НПК дз/с – СШ. Усе ўдзельнікі фіналу раённага конкурсу прафесійнага майстэрства былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама, а пераможцам уручаны грашовыя сертыфікаты ад раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Падрабязнасці — ў наступных нумарах “НН”.
Аксана ГРОХ.