З мэтай даведацца, як ідзе рамонт тэхнікі ў ААТ “Новае жыццё”, на мінулым тыдні мы наведалі мехдвор сельгаспрадпрыемства. Вось што расказаў намеснік дырэктара па механізацыі Юрый Ярош:
— Мы поўнасцю падрыхтаваны да вясенняй пасяўной, вядзецца асобная рэгуліроўка тэхнікі. Зараз рамантуем кормаўборачную: касілкі, граблі, прычэпы для здробненай масы — ПІМы. Актыўна вядзём падрыхтоўку да тэхагляду, які назначаны на 22 сакавіка. Ужо гатова больш за 20 адзінак з 60-і. Усе транспартныя сродкі абсталёўваем сігнальнымі маячкамі, згодна з патрабаваннямі транспартнай бяспекі.

Адзін з вопытнейшых механізатараў Адам Банеўскі адрамантаваў
кукурузную сеялку, зараз праводзіць у ёй рэгуліроўкі

Малады перспектыўны механізатар Іван Акулік акрамя таго, што вясной заняты на сяўбе кукурузы, унясенні арганічных удабрэнняў, летам працуе на зернеўборачным камбайне. Сваю сеялку адрамантаваў, зараз займаецца падрыхтоўкай трактара МТЗ-82.1 да тэхагляду
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.