21 лютага ўсе жадаючыя запрашаюцца прыняць удзел у акцыі “Ты ў сэрцы маiм, матулiна мова”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
У праграме: 13.00 — “Роднага слова краніся” — дыктоўка. Дыктуе беларускі пісьменнік, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Пятровіч; 14.30 — “Пакуль баліць душа паэта” — творчая сустрэча з Дзмітрыем Пятровічам, беларускім пісьменнікам, перакладчыкам і кампазітарам, лаўрэатам Рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты купідон”.