Меню
Курс $  3.28 | €  3.48 | ₽100  3.2 |
Погода -0 °C

“Раёнцы” — 80! Пра гэта паведамляла газета “Чырвоны сцяг” 15 і 18 лютага 1945 года

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 16.02.2019

Падрыхтоўка да дня Чырвонай Арміі

Па раёну пачалася падрыхтоўка да 27-ай гадавіны Чырвонай Арміі. Каб дастойна сустрэць слаўную гадавіну, працоўныя раёна абавязаліся да 23 лютага выканаць дзяржаўнае заданне — квартальны план лесанарыхтовак і вывазак, а таксама шырока разгарнуць збор сродкаў на пабудову танкавай калоны і збор падарункаў для франтавікоў.



3 15 па 21 лютага ва ўсіх населеных пунктах, на прадпрыемствах і ўстановах горада, а таксама сярод неарганізаванага насельніцтва будуць праведзены гутаркі аб грандыёзных перамогах Чырвонай Арміі, аб яе слаўным гістарычным шляху, 22 і 23 лютага на прадпрыемствах, установах, школах будуць праведзены ўрачыстыя сходы, прысвечаныя гадавіне Чырвонай Арміі. Школы рыхтуюць вялікую праграму мастацкай сама-дзейнасці.

23 лютага адбудзецца ўрачыстая сесія Райсовета і Горсовета дэпутатаў працоўных з удзелам прадстаў-нікоў партыйных, комсамольскіх і грамадскіх арганізацый, а ў сельскіх советах — урачыстыя сесіі сельскіх советаў сумесна з актывам. Для правядзення дакладаў РК КП(б)Б вылучыў звыш 30 дакладчыкаў.

У бібліятэцы парткабінета арганізуецца выстаўка літаратуры аб Чырвонай Арміі.

* * *

У чэсць 27-й гадавіны Чырвонай Арміі комсамольцы і моладзь раёна арганізавалі збор сродкаў на будаўніцтва танкавай калоны. Па раёну сабрана 70 тысяч рублёў. Вучні беларускай школы г. Несвіжа сабралі 8,5 тысяч руб., моладзь Ланьскага сельсовета сабрала 9 тысяч руб., комсамольцы і моладзь санаторыя — 10 тысяч руб.

 

20 вагонаў лесу краіне звыш плана

Заданне Дзяржаўнага Камітэта Абароны   па   нарыхтоўцы і вывазцы лесу ў 1-м квартале калектыў Несвіжскай лясной гаспадаркі абавязаўся выканаць да дня Чырвонай Арміі — 23   лютага.

Уключыўшыся ў франтавы месячнік і рыхтуючы дастойную сустрэчу слаўнай гадавіне, рэзчыкі і возчыкі лесгаса шырока разгарнулі соцыялістычнае спаборніцтва за датэрміновае выкананне ўзятых абавязацельстваў. Пламенныя патрыёты тыла з заданнем Дзяржаўнага Камітэта Абароны справі-ліся на выдатна. Узятыя абавязацельствы выкананы да 10 лютага. Калектыў лесгаса даў краіне звыш плана 10 вагонаў крапяжу, 4 вагоны драўніны спецыяльнага назначэння і 6 вагонаў дроў для чыгункі.

Лесгас выканаў датэрмінова план нарыхтоўкі і вывазкі лесу 2-га квартала дзякуючы совецкім лю-дзям, якія аддаюць усе свае сілы для дапамогі фронту. Большасць рэзчыкаў і возчыкаў перавыконвалі штодзённую норму  выпрацоўкі   больш чым   у 2  разы. Такія рэзчыкі як Гардзіевіч Аляксандр і Шамрук Васіль штодзённую норму выпрацоўкі выконвалі на 280 процантаў,    Жукоўскі   Антон — на 250 процантаў,   Шумейка   Васіль — на 230 процантаў. Возчыкі: Марчык Іосіф на 335 процантаў, Янкоўскі Казімір — на 216 процантаў.

У справе арганізацыі выканання плана лесавывазкі і нарыхтоўкі адлічыліся ляснічы Несвіжскага лясніцтва Кароль, ляснічы Вінклераўскага лясніцтва Кійко, дзесятнік лесанарыхтовак Булай і другія работнікі лесгаса.

Калектыў рабочых і служачых лесгаса і ў дальнейшым аддасць усе свае сілы для дапамогі наступаючай Чырвонай Арміі, для хутчэйшай і канчатковай перамогі над ворагам.

Бухбіндэр,

дырэктар лесгаса.

 

Выканалі ўзятыя абавязацельствы

Шырока разгарнулася падрыхтоўка да 27 гадавіны Чырвонай Арміі ў вёсках Казлоўскага сельсовета. Многія сяляне выканалі ўзятыя абавязацельствы па нарыхтоўцы і вывазцы лесу раней тэрміну. Шасцідзесяцігадовы селянін Зінковіч Іосіф, вывез 25 куб. метраў драўніны, Пахвалёная Зінаіда вывезла 27 куб. метры, Пахвалёны Іосіф — 32 куб. метры.

 

Рыхтуюць дастойную сустрэчу

Дастойную сустрэчу рыхтуюць дню Чырвонай Арміі сяляне Быхаўскага сельсовета. Квартальны план лесанарыхтоўкі і вывазкі яны абавязаліся выканаць да 20 лютага. Зараз ужо вывезена 900 куб. метраў лесу. Многія сяляне выканалі даведзенае ім заданне. Дуброва Ігнат з вёскі М. Быхаўшчына вывез 24 куб. метры, селянін Гадун Іван, які мае 68 год, вывез 13 куб. метраў, Палевода Зося з вёскі Касмовічы вывезла 15 куб. метраў. Перадавой вёскай па леса-вывазцы і нарыхтоўцы з’яўляюцца вёска М. Быхаўшчына, дзе дэпутатамі працуюць Раманоўская Ганна і Рымач Марыя.

Адначасова працоўнае сялянства нашага совета сабрала на пабудову танкавай калоны 11 тысяч рублёў грашовых сродкаў. Праходзіць збор падарункаў байцам-франтавікам.

Бялецкі,

сакратар сельсовета.

Фота фрагмента газетнай старонкі

(Стылістыка, арфаграфія і пунктуацыя арыгіналаў захаваны).

Аб Крымскай канферэнцыі

Восем дзён (4 — 11 лютага 1945 года) праходзіла ў Крыму, у Лівадзійскім палацы, канферэнцыя кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі            У. Чэрчыля,  прэзідэнта ЗША Ф.Д. Рузвельта і Старшыні Савета Народных Камісараў СССР І.В. Сталіна пры ўдзеле  міністраў замежных спраў,  начальнікаў штабаў і іншых саветнікаў. Яе мэта — каардынацыя дзеянняў саюзнікаў для канчатковага разгрому фашысцкай Германіі.

Па выніках Крымскай  канферэнцыі была зроблена заява. У ёй гаварылася аб тым, што прадугледжана для поўнага разгрому  Германіі: узгоднены і дэталёва  спланаваны тэрміны, размеры і каардынацыя новых і яшчэ больш магутных удараў, якія “будуць нанесены ў сэрца Германіі” з усходу, захаду, поўначы і поўдня. Выказвалася ўпэўненасць, што цеснае  супрацоўніцтва паміж  штабамі гэтых трох дзяржаў прывядзе да паскарэння канца вайны.

У заяве таксама ішла размова аб стварэнні ў Германіі зон акупацыі саюзнікамі і ўстанаўленні кантролю над ёю, аб неабходнасці абавязаць Германію пакрыць страты, прычыненыя ёю ў гэтай вайне саюзным  краінам, аб маючай адбыцца ў ЗША ўстаноўчай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Разгледжаны пытанні аб Польшчы і Югаславіі. Прынята Дэкларацыя аб вызваленай  Еўропе. Прыведзены тэкст  гэтай Дэкларацыі. І хочацца нагадаць вось такі немалаважны яе пункт: “Устанаўленне парадку ў Еўропе і перабудова нацыянальна-эканамічнага жыцця павінны быць дасягнуты такім шляхам, які дазволіць вызваленым народам знішчыць  апошнія сляды нацызму і фашызму і стварыць  дэмакратычныя ўстановы па іх  уласным выбары”.

Напрыканцы кіраўнікі трох вялікіх дзяржаў  аднагалосна пацвердзілі: толькі пры  супрацоўніцтве і ўзаемаразуменні паміж імі і паміж усімі  народамі можа быць рэалізавана  вышэйшае імкненне чалавецтва — трывалы і працяглы мір.

“Чырвоны сцяг” чытала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!