Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана народнаму інструментальнаму ансамблю навучэнцаў Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа “Нясвіжскія лыжкары” дзяржаўнай установы культуры “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры” — за значны ўклад у папулярызацыю музычнага мастацтва, мэтанакіраваную работу па эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення, актыўную канцэртную дзейнасць.
У сераду, 9 студзеня, у Палацы Рэспублікі высокую ўзнагароду ўручыў калектыву Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Падрабязней пра “Нясвіжскіх лыжкароў” — у адным з наступных нумароў газеты.
“НН”.