24 снежня 2018 года
споўнілася 220 гадоў
з дня нараджэння
польскага паэта
беларускага паходжання Адама Міцкевіча.
Яго шматгранны
талент натхніў
на творчасць іншых
адораных людзей,
у тым ліку — і нашых
суайчыннікаў. Менавіта Адаму Міцкевічу ў свой час прысвяціў адзін з вершаў
наш зямляк, паэт з Юшавіч Іван ГУРБАН.
***
Адаму Міцкевічу
Шануе люд твае тамы.
Зямны паклон табе, паэце!
Твой яркі талент любім мы,
Чытаем “крымскія санеты”.
Ты зведаў крымскі край чужы,
Адлюстраваў святое штосьці.
Табою пушкін даражыў
І думкай добраю зайздросціў.
Любіў ты свіцязь, Нёман наш…
Ты заслужыў, магутны, права,
Каб паэтычны твой багаж
Звінеў над Мінскам і Варшавай.
Бальзам твой воблік захаваў
І даў прытулак вечны Вавель.
А ты ў кут родны завітаў
Спачыць душой — тут больш
цікава.
У навагрудку твой курган —
Як сведка ўдзячнасці народнай.
Ніякі дождж ці ураган
Не знішчаць дум высакародных.
Твой тэрыкон натхняе нас!
Цябе на славу любім клікаць.
А ты сусвету напаказ
Нясеш славянскую вялікасць!
Ода
Снову
Добротный, чистый
и ухоженный,
Стоит мой Снов среди полей,
Трудом людским
облагороженный,
Известный Беларуси всей.
Ребячий гомон, смех
и шалости —
Растет здесь смена молодая,
Быть может, только самой
малости
Чуть не хватает здесь для рая.
Коттеджи красочно раскинулись,
Свидетели благополучия.
Трудом с любовью, с Божьей
милостью
Здесь жизнь достойная
получена.
Вместо свеклы во всех оградах
Растут здесь хвойники и розы.
Дворы в цветах — душе отрада,
Жить здесь уютно и в морозы.
Вино игристое в бокале,
«Маентак Сновский» — верх
похвал,
Сижу в прекрасном стильном
зале —
Все в восхищеньи, кто бывал.
Давным-давно я здесь училась:
Второй этаж и средний ряд,
Спасибо, школа, что учила
Быть стойкой — не боюсь
преград.
Иду по жизни честно, прямо,
И вписываюсь в виражи,
И малой родине, как маме,
Дарю тепло своей души.
Мой старый Снов, ты канул
в Лету,
Но не исчез — преобразился!
И каждый мой земляк за это
Гордится тем, что здесь
родился…
Галина ШАКИРОВА.
Беларуская зіма
Беларуская зіма —
Гэта цуд, паверце.
Прыгажэй нідзе няма
Аж на цэлым свеце.
Дрэвы — ў снежным серабры.
Хаты — ў шапках белых.
Лес — кашлаты і стары —
Быццам амярцвелы.
А як пройдуцца вятры
Па зямных прасторах —
Ты убачыш на двары
Мірыяды зорак.
Вока будуць чараваць
Светлячкі-сняжынкі.
Будуць лыжнікаў склікаць
Горкі і сцяжынкі.
Кастусь ЖУК.
Зимнее
Сыплет пудрой холодная вьюга,
Будто воздух застыл на бегу,
И пушистою стала дорога,
И пройти я сквозь снег не могу.
Словно ватой, деревья укрыты —
Каждой веточке нужен уют.
И последние ягоды птицы
С почерневшей рябины клюют.
Как скрипит под ногами снежок,
Разлетается вихрем искристым,
И увязнул в снегу коготок
Яркогрудой, бесстрашной синицы.
А ребятам зима не страшна,
На коньках возле елки кружатся,
И веселая радость слышна
В каждом звуке ледового
братства.
Там на озере смелый рыбак
Терпеливо улов ожидает,
Не боится мороза, чудак,
О горячей ухе он мечтает.
И влюбленные, холод забыв,
По аллее в обнимку шагают.
Согревает их страсти порыв,
Нежность чувства зима
не пугает.
Раиса ХВИР.
Душа
Душа — таямнічы прытулак,
Дзе мноства пачуццяў жывых
Знайшло захаваны завулак
Ад позіркаў прагных людскіх.
Жывуць там самота і шчасце,
I радасць з слязою ўдваіх.
Раз пораз прарвецца ў нянасце
Балючы, нястрыманы крык.
Уражанням знойдзецца месца
Заўсёды ў прытулачку тым.
I восень трывожыць мне сэрца,
I казка чароўная з ім.
Вясна і дзівоснае лета,
I сінь невялічкай ракі
Блукаюць у думках паэта —
I вось ужо верша радкі.
Людміла КРУГЛІК.
А я еду дадому
А я еду дадому,
Як там — мне невядома.
На радзіме далёкай
Не чакаюць мяне.
Ды дарога ўсё шырай,
Сэрца — птушкай бы ў вырай…
Зрок да кожнай сцяжынкі
Праз аконца ільне.
А я еду дадому,
Мне дарога вядома,
Бо малая радзіма —
Гэта з намі заўжды.
Там, дзе першыя крокі —
Небасхіл больш высокі,
І цябе яна кліча,
Не спыняюць гады.
А я еду дадому,
Бог пасцеле салому,
Каб лягчэй сіраціне
Перажыць знак бяды.
Сэрца камнем грукоча,
Яно выскачыць хоча…
Вёска, родная хата,
Мой прыпынак. Сюды!
Лідзія НАВУМАВА.
Заінелая галінка
Іскрыцца на галінцы іней —
Блакітна-белы дар нябёс,
Нібыта ў срэбра фарбы сіняй
Дабавіў крышачку мароз.
Ён на галінцы тонкай хутка,
Як нейкі казачны гравёр,
Стварыў з крышталікаў
драбнюткіх
Адзіны, непаўторны ўзор.
На сонцы ўспыхнула барвяна
Галінка — незямной красы,
Хоць падары яе каханай,
Як дыядэму ў валасы.
Мікола МАЛЯЎКА.
Зимушка-зима
Как хорошо на сердце, Боже!
Снега пушистые легли,
Вмиг превративши в бездорожье
Пути вселенские. Могли
Мы только лишь мечтать об этом,
Чтобы повсюду — тишь да гладь.
Ни войн, ни ссор… И чтоб поэты
Не разгребали этот сор.
И в сердце — Божья Благодать.
Елена ШАБЛОВСКАЯ.
***
Мой горад мінаюць стагоддзі,
Не сцяўшы яго прыгажосці,
І толькі, знянацку крануўшы,
Пакінуць няўлоўнае штосьці.
Яго старажытныя рысы
Сучаснасці непадуладны.
У гэтым і слава Нясвіжа —
Мой горад стагоддзямі
знатны.
Нясвіж упрыгожаны дзіўна
Узорамі даўніх паданняў.
У замкавых вежах гасцінных
Блукаюць легенды і здані.
І веліч красы яго гордай
Глядзіцца у гладзь люстраную.
За славу, за гонар, за годнасць,
За шчырасць свой горад люблю я.
Лілія КРУТАВА.
***
Зіма прыйшла так нечакана,
Так хутка ўзвеялі завеі,
Што лапкі елачак рахманых
Ад нечаканасці здранцвелі.
І пазіраюць са здзіўленнем
Праз замець белай цішыні:
— Як праглядзелі мы імгненне
З’яўлення матухны-зімы?
Калядная ноч
Божа, як светла, як чыста —
бы днём!
Месяц зямлю асвятляе,
Ў неба пазычаным зорным
агнём
Снегу пушыначкі ззяюць.
Вунь яны ўсюды — на шыбах,
платах,
Дахах і дрэвах кашлатых…
Быццам анёлаў усмешкі ў вачах
Дораць спакой вінаватым.
Гэтаю ноччу не трэба тужыць.
Ў сэрца сваё зазірніце —
Колькі там скарбаў нясметных
ляжыць,
Колькі цудоўных адкрыццяў!
Бога усмешка ў сняжынках
гарыць,
Ўсё дараваць заклікае,
Бо толькі адно можа нас
ажывіць —
Любоў, што карысці не знае.
І гэтай ноччу, дзе светла, бы днём,
Быццам малому ягнятку,
Можа адкрыцца надзея нам зноў,
Каб ўсё пачалося спачатку.
***
Як навучыцца не чакаць
Ад нецярплівага — трывання,
Ад баязлівага — прызнання,
Ад бессардэчнага — дабра?
Як навучыцца не шукаць
У раўнадушнага — кахання,
У бездакорных — спачування,
У бессардэчнага — дабра?
Ды трэба проста перастаць
І спадзявацца, і чакаць.
Тады лягчэй вам будзе жыць.
Па немагчымаму тужыць
Патрэба знікне. І тады
Жыцця прайшоўшыя гады
У новым вобліку паўстануць
І сэрца мучыць перастануць.
Тады ты свет наноў убачыш,
І не другіх — сябе прабачыш,
Што доўга так дарма шукаў
У раўнадушнага — кахання,
У бездакорных — спачування,
У бессардэчнага — дабра.
Шукаў — і марна
спадзяваўся,
Пакуль урэшт не разабраўся,
Што ад людзей не варт чакаць
Больш, чым яны у сілах даць.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
***
Абляцелае попелам,
дарогай астатняю,
дажджавымі шматкроп’ямі;
вясновымі, статнымі
навальніцамі-думкамі,
разбітымі дотамі —
так жыццё б’ецца, тумкае
як яго сцягнуць дротам. І
пухіры леглі ў лужыне,
набраклі нябёсамі,
ды пад плахай астуджанай
іх дождж лопнуў, як вёсламі.
Прабягала мінулае
ў сапраўднасць прыступкамі,
і вясёлкаю, чулае,
сышло у наступнае.
Штучнасць
Няўжо не бывае ні ў кога хвілін,
калі разумееш,
што нешта не так —
і музыка грае, а словы не ў такт?
Натоўп ля цябе,
а ўсё ж — ты адзін.
Дый песня іграе, вясёлы напеў,
як быццам — спакойна,
але — валтузня.
Мо, праўда гучыць?
А здаецца — хлусня.
І не зразумець, дзе катрэн,
дзе прыпеў.
Ад самых вытокаў спявае тут хор,
даўно не змяняе свой рэпертуар,
хоць шлях і здарожыўся і тратуар,
хоць карта змяніла
знаходжанне гор.
Цябе гэтаксама
прымусяць спяваць.
Патрэбныя ноты заносяцца ў ліст.
Калі ты не з імі,
то значыць — саліст.
На ўсіх жа салістаў,
прабач, ім пляваць.
А сумная штучнасць гэтых падзей
наводзіць на думку,
што штучнае ўсё:
свабода, каханне,
пачуцці, жыццё…
І штучныя песні
для штучных людзей.
***
Іржавым цвіком забітыя думкі
ў маю галаву.
Хацеў бы дастаць даўно гэты цвік,
але ўжо не магу.
Ды шэраю кветкай чорныя думкі
ірдзеюць, растуць,
яшчэ любяць капаць і расцякацца па целе, бы ртуць.
Развагі мае найгоршым
з найлепшых растуць пухіром:
і, выйграўшы бой, губляеш так многа,
што ставіў на кон!
Душэўныя страты верай
надзеі гаю я ў сабе,
хоць ржавым цвіком
забітыя думкі ў маёй галаве.
***
Забыты дом на ўскрайку лесу.
Нібы малы, туды залезу,
каб паглядзець, як памірае,
што для сям’і цяпло стварае…
Былі тут гоман і вяселле,
зімовы гул і мрой трызненне;
тут забыццё было і смутак,
жалоба, смерць і болю скрутак.
Дом для дзяцей быў,
для дарослых.
Ён будаваўся так няпроста!
У ім жылі любоў, пяшчота,
цяпер — трава і адзінота.
Стаю разгублены, разбіты
ля студні. Пацукі сярдзіта
хаваюць пысы ў завуголлі,
з акна звісае дрэва голле.
На крыж забіты аканіцы,
рыпяць, галосячы, масніцы,
ды зруб пахілы, дах у лаце
і дзверы б’е скавыш у хаце.
Андрэй КОЗЕЛ.