Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў такім конкурсе. Дзяўчына стала адзінай прадстаўніцай Еўропы ў пяцёрцы лепшых. Тытул «Міс свету-2018» заваявала жыхарка Мексікі Ванэса Понсэ. На другім месцы — прадстаўніца Тайланда Нікалін Пічапа Лімснукан.
У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі прадстаўніцы 118 краін. На працягу месяца дзяўчаты праходзілі розныя іспыты пад пільнай увагай членаў журы. Удзельніцы прэзентавалі сябе ў час дабрачынных праектаў і шоу талентаў, каб даказаць сваё права на высокі тытул. Па выніках іспытаў прадстаўніцу Беларусі мінчанку Марыю Васілевіч назвалі адной з лепшых топ-мадэлей свету. Акрамя таго, Марыя ўвайшла ў лік самых спартыўных дзяўчат.
Падрыхтоўкай беларускай удзельніцы займалася Нацыянальная школа прыгажосці пры падтрымцы Міністэрства культуры і генеральнага партнёра Банка развіцця.
БелТА.