З 4 па 11 лістапада па запрашэнні Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі Беларусі ў нашай краіне знаходзіўся з візітам кіраўнік іспанскай асацыяцыі па падтрымцы Рэспублікі Беларусь Альберта Санцін. Ён пабываў з экскурсіяй у Хатыні і на Кургане Славы, наведаў Мінскі трактарны завод і іншыя славутасці нашай краіны, сустрэўся з кіраўніцтвам КПБ.
У нашым раёне высокі госць сустрэўся са старшынёй райвыканкама Генадзем Салаўём, у цэнтральнай раённай бібліятэцы правёў гутарку з актывам раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, падчас якой госць і гаспадары абмяняліся думкамі аб сучасным палітычным моманце, наведаў замак Радзівілаў і СВК “Агракамбінат Сноў”.
На фота: кіраўнік іспанскай асацыяцыі па падтрымцы Рэспублікі Беларусь Альберта Санцін (у цэнтры) разам з кіраўніцтвам райвыканкама і актывістамі Нясвіжскага РК КПБ.
“НН”.