На фінішную прамую выйшла ў сельгаспрадпрыемствах раёна ўборка цукровых буракоў. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 30 кастрычніка засталося выкапаць карэнне на 307 гектарах. Убрана 94 % плошчы. Завяршылі копку ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “1 Мая”, ААТ “Гарадзея”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” і РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”.
На Гарадзейскі цукровы камбінат з гаспадарак раёна адпраўлена больш за 208459 тон буракоў. У т.л. за дзень, 29 кастрычніка, — больш за 4360 тон.
Па стане на 30 кастрычніка ў гаспадарках раёна ўзнята амаль 15 з палавінай тысячы гектараў зябліва — 77 % ад плана. 98 % неабходнай плошчы ўзаралі механізатары ААТ “Новае жыццё”, па 91 % — СВК “Агракамбінат Сноў” і ЗАТ “1 Мая”. А ДП “ЭБ “Свеклавічная” перавыканала намечанае.
Вышэй сярэдняга па раёне гэты паказчык у ААТ “17 Верасня” (85 %), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (83 %) і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” (82 %).
Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна поўным ходам уносяць арганічныя ўгнаенні пад яравую сяўбу 2019 года. Найбольшую іх колькасць атрымалі палеткі “Снова” (60 тыс. тон) і “Новага жыцця” (18 тыс. т).Па 13 тысяч тон мясцовых угнаенняў унеслі пад яравую сяўбу механізатары ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “Грыцкевічы”, “Лань-Нясвіж” і ЗАТ “1 Мая”.
У цэлым па раёне на 30 кастрычніка было ўнесена 191 тыс. тон арганікі з 268 тысяч тон вывезеных.