Таццяна Казлова з 2000 года працуе кіраўніком народнага ансамбля песні «Млечны шлях» Нясвіжскага раённага цэнтра культуры. Таксама яна ўзначальвае вакальна-інструментальны ансамбль «Нясвіж».
Таццяна Мікалаеўна — чалавек ініцыятыўны і незвычайна творчы, сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Яна многа працуе над рэпертуарам, сама піша словы і музыку песень, робіць аранжыроўкі аўтарскіх музычных твораў. Т.М. Казлова неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі Мінскага абласнога і Нясвіжскага раённага выканаўчых камітэтаў.
«НН».