Меню
Курс $  3.28 | €  3.61 | ₽100  3.15 |
Погода 2 °C

Падарункі і песні

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.10.2018

У снежні 1990 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рашэнне аб святкаванні Міжнароднага дня пажылых людзей. У Беларусі ўшанаванне сталых грамадзян пачалося праз год, і кожны раз яно праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Да тых, хто шмат гадоў дбайна працаваў на карысць Радзімы, праяўляецца ўвага і павага.

На Нясвіжчыне стала добрай традыцыяй вітаць жанчын і мужчын пажылога ўзросту, і асабліва тых, хто па розных прычынах жыве адзінока ці хварэе. Так, супрацоўнікі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Бушмакіна, Наталля Дзігмунтовіч і Ганна Міхайлік разам з калектывам хору ветэранаў працы “Аптымісты” выехалі ў Гарадзейскую бальніцу, раздалі пацыентам салодкія падарункі і сродкі індывідуальнай гігіены. Артысты хору выступілі з канцэртнай праграмай, у якой прагучалі творы беларускіх і рускіх аўтараў.



Затым мы накіраваліся ў гасцёўню вёскі Слабада, дзе таксама шчыра віталі пажылых людзей, супрацоўнікі цэнтра уручылі ім падарункі. Вяскоўцы, якія сабраліся ў мясцовым клубе, дружнымі  апладысментамі сустракалі выступленне нясвіжскіх артыстаў. Асабліва ім спадабаліся песні “Мне мама ціха гаварыла”  і “Барадзіно” ў выкананні мужчынскай групы хору. У канцы ад жыхароў вёскі артыстам уручылі кветкі.

Раіса ХВІР,

удзельніца хору ветэранаў

працы г. Нясвіжа “Аптымісты”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!