Беларусь і Кітай сталі “жалезнымі братамі”. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзы. Прэзідэнт падкрэсліў, што з пункту гледжання беларускага кіраўніцтва нашы адносіны інтэнсіўныя і ўсёабдымныя, дынамічна развіваюцца. “Такой дынамікай беларускі бок задаволены. Натуральна, што на гэтым доўгім, вельмі складаным і цяжкім шляху заўсёды будуць нявырашаныя праблемы, задачы, якія трэба будзе рэалізоўваць”, — канстатаваў ён.
БелТА.