Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

Вышыня сцяблін — да трох метраў, з гектара — амаль па 500 цэнтнераў зялёнай масы: у ААТ “Грыцкевічы” ідзе ўборка кукурузы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 21.09.2018

Кукуруза на палях ААТ “Грыцкевічы” вымахала сёлета на радасць усім. Вышыня сцяблін даходзіць да трох метраў. З кожнага гектара нажынаюць амаль па 500 цэнтнераў зялёнай масы, што ідзе на закладку сіласу і на корм жывёле. Ураджайнасць — самая высокая ў раёне. На ўборцы стараецца механізатар Сяргей Леўшык (фота 1). На адвозку  здробненай масы ад яго  занараджваюць штодзённа тры — пяць  транспартных адзінак. У той момант, калі мы прыехалі  ў поле, кукурузай загружаўся прычэп трактара Сяргея Гаспадарыка (фота 2). Механізатары заканчвалі запаўняць траншэю ў Грыцах. На чарзе была — у Грыцкевічах.



Фота 1

Усяго на сілас у ААТ “Грыцкевічы” па стане на 20 верасня было закладзена больш за 11 з палавінай тысячы тон кукурузы.

У цэлым па раёне па стане на 20 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, кукурузу на сілас і зялёны  корм убралі з 4066 гектараў. Дзённая прыбаўка склала 157 га. Найбольш актыўна папрацавалі 19 верасня механізатары ААТ “Гарадзея” — яны вызвалілі 32 га плошчы.

Усяго па раёне на сілас з пачатку ўборкі закладзена амаль 156800 тон кукурузнай  масы. Больш за 37 тысяч тон заклалі яе ў траншэі ў СВК “Агракамбінат Сноў”, амаль 19 тысяч тон — у ААТ “Гарадзея”, звыш 15 тысяч — у ААТ “17 Верасня”, звыш 13 тысяч — у ААТ “Новае жыццё”.

Фота 2

Зерня гэтай спажыўнай культуры намалочана ў гаспадарках Нясвіжчыны 22784 тоны — дзённая прыбаўка склала 2015 тон. У т.л.  538 т за дзень намалацілі снаўчане, 293 т — механізатары “Новага  жыцця”, 185 т — вераснёўцы.

Сярэдні выхад зерня з гектара — 128 цэнтнераў. У т.л. 156 ц/га — у “Грыцкевічах”, 150 — у ААТ “Сейлавічы”, 145 — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Частку зерня  метадам плюшчэння закладваюць на захоўванне пяць гаспадарак.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!