2050 тон цукровых буракоў накапалі за дзень 19 верасня механізатары раёна. А ўсяго ўбрана 65462,4 тоны каранёў. Сярэдняя ўраджайнасць — больш за 450 ц/га. Самая высокая яна — у ААТ “Новае жыццё” (689), у ААТ “Грыцкевічы” — 621 ц/га.
На Гарадзейскі буракапрыёмны пункт ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” адпраўлена звыш 51 тысячы тон карэння. Яго сярэдняя цукрыстасць — 16,65 %. У т.л. 17,24 % — у ААТ “Сейлавічы”, 17,20 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Пры сярэдняй засмечанасці 7,20 % больш чыстымі ідуць буракі з доследнай навуковай станцыі (6,30 %) і “Сейлавіч” (6,70 %).
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.