4 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 359 “Аб узнагароджанні”. Група працаўнікоў розных сфер дзейнасці адзначана ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі — за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галіны, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту.
Прыемна, што сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнік Нясвіжскага раёна. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Грыцкевічы” Яўген Здановіч адзначаны медалём “За працоўныя заслугі”. У сельскай гаспадарцы Яўген Уладзіміравіч — са жніўня 1989 года, калі прыйшоў працаваць у тадышні калгас імя Калініна. У канцы 2013 года ён узначаліў ААТ “Грыцкевічы”. Калектыў прадпрыемства дабіваецца належных вынікаў у сельгасвытворчасці.