Меню
Курс $  3.32 | €  3.55 | ₽100  3.11 |
Погода 1 °C

Батуты, каруселі, горкі — у Снове адкрыўся гульнёвы цэнтр “Вясёлка”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 21.08.2018

У мінулую суботу звонкімі дзіцячымі галасамі напоўнілася левае крыло Сноўскага сельскага Дома культуры — тут адкрыўся дзіцячы гульнёвы цэнтр “Вясёлка”. Ён размешчаны побач з міні-кафэ, што дае магчымасць для выдатнай арганізацыі дзіцячых святаў — зручных для бацькоў і цікавых для дзяцей.

Як расказаў старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман, пасля пераезду ў іншы будынак фірменнага магазіна агракамбіната стала зразумела, што ў вызваленым памяшканні трэба размясціць нешта карыснае для людзей. Думкі былі розныя, але перамагла ідэя арганізацыі цікавага і карыснага адпачынку для дзецей. На яе ўвасабленне пайшоў амаль год: будаўнікі агракамбіната зрабілі выдатны дызайнерскі рамонт па праекце мастака Алега Малунова, агракамбінат правёў тэндэр на закупку гульнёвага абсталявання, у якім перамагла наша, беларуская фірма, прадстаўнікі якой і зманціравалі ўсё неабходнае, а адказныя службы праверылі цэнтр на адпаведнасць правілам бяспекі.



Зараз дзеці могуць знаходзіцца тут ва ўзросце ад аднаго да 12 гадоў як пад наглядам бацькоў, так і работніка цэнтра. Тут можна пакоўзацца па разнастайных горках, пагуляць у казачных хатках, паскакаць на батуце, “паплаваць” у басейне з шарыкамі, пакатацца на каруселях, нельга толькі сумаваць, бо смутку ў гэтым чароўным царстве яркіх фарбаў і дзіцячых мараў проста няма месца.

Адначасова цэнтр можа змясціць каля 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, а працаваць ён будзе ўсе дні акрамя панядзелка.

Радасць ад адкрыцця новага сацыяльнага аб’екта са снаўчанамі раздзялілі гаспадар свята — старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман і старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!