Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода -1 °C

КАЛІ ЦВІТУЦЬ ЛІЛЕІ

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 3

Пост опубликован: 10.08.2018

…Устаць з каленяў не было сілаў. І ён ціха

спытаў, што яшчэ. Вось жа, вершы

складаю… Яны, пэўна, ёсць пыхаю… 

Слёзы душылі — гэтаму няма даравання,

падсвядомае — ні ў чыёй уладзе. А ён

нечакана ўсклікнуў: “О, калі б я ўмеў

складаць вершы!..”   

 В. Аксак. “Апошняя споведзь

Аляксандру Надсану”       

 



У велічнай зале Нясвіжскай ратушы пад далі-катным святлом ліхтароў-свечак часта гучаць навуковыя даклады пра часы Сіроткі ды расповеды экскурсаводаў пра Магдэбургскае права, перавагі  гарадскога самакіравання.

Час лілеяў і ружаў сабраў сюды прыхільнікаў прыгожага пісьменства, аматараў лірычнага радка. Нагод для літаратурнай сябрыны, прысвечанай творчасці Валянціны Аксак, некалькі. Па-першае, не так даўно пабачыў свет  сёмы зборнік яе  паэзіі “Завінены рай”; па-другое, красавіцкімі днямі адзначыла ўраджэнка нясвіжскіх Смалічоў юбілейную дату жыцця. Клікаў на сустрэчу з вядомай зямлячкай і агульны настрой Года малой радзімы.

Сябры паэтычнага слова Валянціны Аксак (фота 2) падрыхтавалі-прынеслі не толькі шчодрыя ахапкі кветак і аформілі выставу яе кніг (фота 1). Адны чыталі самыя ўлюбёныя творы паэткі, у якіх знаходзілі водгук сваіх пачуццяў, другія — найноўшае, з апошняга зборніка. Заінтрыгавала прысутных перспектыва пачуць першы верш той даўняй часопіснай падборкі, з якой калісьці ўступала Валян-ціна Аксак у шматаблічны свет беларускай лірыкі.

Фота 1

Прыемнай нечаканасцю было паслухаць сумоўе дзвюх паэтак: Вікторыя Жукевіч-Дзівота, род якой карэніц-ца ў нясвіжскіх Іванаве і Лані, пераклала на польскую мову і даслала ў Нясвіж два вершы Валянціны Аксак — “Дзень народзін” і “Разумее”. Пасрэдніцай паміж паэткамі была знаўца польскай мовы Часлава Суднік.

Цікавы падарунак-падзяку паэтцы за “старасвецкія нетры мовы” прывезла Валянціна Холадава са Свержаня. Гэтая мудрая і памятлівая жанчына выканала забытую ўсімі бабуліну песню — пракаветны матыў  тых часоў, калі “хадзіў у нас талер”.

Хораша і вельмі трапна выказала сваё бачанне паэзіі Валянціны Аксак старшыня ТБМ Алена Анісім. Слова дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на падсумаванне паэтычнай вечарыны яшчэ цясней згуртавала прысутных у іх патрыятычных стараннях дзеля роднай мовы.

Фота 2

Пачуваліся тут нароўных чалавек творчага занятку і рабочы завода, шчаслівы ўладальнік усіх  зборнікаў Валянціны Аксак і той, хто ўпершыню пачуў яе імя, родзічка паэткі і даўняя смаліцкая суседка.  Гранічна шчыры  верш аднолькава прыхільна віталі прадавец і перакладчык,  настаўнік-пенсіянер і навучэнец каледжа, нядаўняя вандроўніца па Італіі і штодзённы пілігрым да дзядоўскага хутара.

Падавалася ў мігценні свечак, што разам з усімі і Сіротка, і Рыбанька задуменна-ўхвальна ківалі галовамі.

Наталля ПЛАКСА,

краязнаўца, старшыня раённай арганізацыі

ГА “Таварыства

беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Фота Вольгі КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!