Сёння, у 15.30, старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Вайняк намалаціў 2 тысячы тон збожжа, убіраючы ячмень каля вёскі Панюцічы. Апошняе зерне з бункера “Лексіёна-760”, што дапоўніла яго намалот да такой высокай планкі, адвёз на ток малады вадзіцель гаспадаркі Віктар Пячкоўскі.
“НН”.