Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Шаноўныя жыхары
і госці Нясвіжчыны!
Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтымі днямі 74 гады таму былі вызвалены наш родны Нясвіж і сталіца нашай Радзімы — Мінск, наша Бацькаўшчына свабодна ўздыхнула ад трохгадовага насілля і варварства.
Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць роднага краю, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адрадзіў нашу родную Беларусь.
Сёння ўсе мы нясём адказнасць за будучае нашай дзяржавы. У адзінстве і згуртаванасці — наша сіла. Несумненна і тое, што толькі разам і напружана працуючы, мы зможам зрабіць усё, каб незалежная Беларусь заўжды заставалася нашым надзейным і ўтульным домам.
Дарагія несвіжане!
Сёлета нашаму любімаму гораду споўнілася 795 год. Помнікі ар-хітэктуры, якія атрымліваюць другое жыццё, камфартабельныя дамы, якіх з кожным годам стано-віцца ўсё болей і болей, дагледжаныя скверы і вуліцы, новыя сацыяльныя аб’екты, якія адкрываюцца ў гэтыя дні (Алея мужнасці і адвагі, новыя аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і дзённага знаходжання інвалідаў) — усё гэта з’яўляецца яскравым доказам таму, што наш старажытны Нясвіж жыве і развіваецца.
Яшчэ раз шчыра віншуем са святам Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
З юбілеем, наш любімы горад!
Добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту!
Міру і росквіту нашай Бацькаў-шчыне!
Нясвiжскi раённы
выканаўчы камiтэт.
Нясвiжскi раённы
Савет дэпутатаў.
Галоўнае свята дзяржавы
Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, дарагія землякі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Пачынаючы з 1944 года, трэцяга ліпеня адзначалі як Дзень вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў. А пасля рэферэндуму 1996 года, у выніку народнага волевыяўлення, гэты дзень набыў новы статус. У ім — гонар за краіну, шанаванне яе гісторыі, бязмежная любоў да роднай зямлі, гатоўнасць аберагаць і ахоўваць яе, множыць яе багацце і дабрабыт лю-дзей, імкненне зрабіць Беларусь яшчэ больш моцнай і прыгожай. Любоў да Радзімы, светлая памяць аб мужнасці пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны, якія перадалі эстафету жыцця малодшаму пакаленню, умацоўваюць адзінства людзей. Наш абавязак — захаваць памяць аб тых трагічных і пераможных днях, любіць Бацькаў-шчыну і абараняць яе інтарэсы.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, працоўных поспехаў, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой!
З павагай
Мікалай РАДАМАН,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.
Шаноўныя жыхары
г. Нясвіжа і Нясвіжскага раёна!
3 ліпеня ў найноўшай гісторыі афіцыйна абвешчаны як Дзень незалежнасці Беларусі. Для кожнага народа свая дзяржава — гэта вялікая каштоўнасць. Наша краіна мае чым ганарыцца, нам ёсць што паляпшаць дзеля годнага жыцця.
Віншую вас, дарагія землякі, з гэтым святам, жадаю добрага здароўя, дабрабыту вашым сем’ям. Няхай штодня ў вас будуць радасныя навіны, а змены — толькі да лепшага!
З павагай
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Алена АНІСІМ.
Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — вялікае свята, непарыўна звязанае з важнай падзеяй у айчыннай гісторыі — вызваленнем нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яно — сапраўдны сімвал нацыянальнага яднання, агульнай адказнасці за будучае Беларусі і кожнага яе жыхара.
Мы цэнім і шануем памяць усіх, хто ахвяраваў сабой дзеля жыцця без вайны, разбурэнняў і страт. Бязмежная ўдзячнасць ветэранам за мірнае неба над нашай краінай. Сёння мы разам будуем моцную і квітнеючую дзяржаву, замацоўваючы яе аўтарытэт і магутнасць.
Шчыра і сардэчна віншую вас са святам! Жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, светлых надзей на будучае. Няхай Дзень Незалежнасці заўсёды будзе для кожнага з нас днём радасці і гонару за родную Беларусь!
З павагай Людміла ВІТКО,
дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,
дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай
раённай бібліятэкі імя П.Пранузы.
Уважаемые инвалиды и участники
Великой Отечественной войны, жители города Несвижа и Несвижского района!
От имени Несвижского районного совета ветеранов примите искренние поздравления с 74-й годовщиной освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Днем Независимости Республики Беларусь.
Этот всенародный праздник стал символом независимости нашего государства, единства нашего общества, олицетворяющим волю, силу и гордость, память поколений белорусского народа.
Для каждого из нас это — святой праздник. Он является напоминанием о тех величайших жертвах, которые принес на алтарь свободы наш народ в годы войны, о тех неимоверных трудностях мирного строительства, которые пришлось преодолеть на пути к суверенному белорусскому государству.
Желаем вам, вашим родным и близким крепкого здоровья, мира, добра и счастья, благополучия на долгие годы, успехов во всех делах и интересах развития и процветания родной Беларуси.
С уважением
председатель районного совета ветеранов
Г.В. ПАШКОВСКИЙ.
Дорогие и шанованые Друзья !
В День Независимости передаю сердечные паздравления и желания самого добра-для Вас,Вашым семьям, Вашему Городу и Вашей Родине.
Нехай над Несвижем в дни праздника засветит солнце , виншуем Вас со святом!
От Общества Несвижан -Виктория Жукевич, Ева Качмарек, Зиута Лучак,Марысja Слизиень