Меню
Курс $  3.28 | €  3.5 | ₽100  3.07 |
Погода 4 °C

22 чэрвеня Нясвіж ізноў стане пляцоўкай для правядзення маштабнага мастацкага фэсту “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 15.06.2018

Фэст пачнецца з музычнай праграмы “Беларускі рамантызм”, якая адбудзецца ў касцёле Божага Цела ў 16.00 для ўсіх жадаючых.

Вечарам гэтага дня, у 20.30, ва ўнутраным двары замка Радзіві-лаў пройдзе вечар класічнага балета, дзе ўвазе гледачоў будзе прадстаўлены балет “Пятрушка” і сюіта з балета “Карсар”.

Ажно тры музычныя імпрэзы будуць чакаць аматараў кла-січнай музыкі ў суботу, 23 чэрвеня: канцэрт “Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі” і вечар рамансаў Сяргея Рахманінава, якія будуць пачынацца ў Тэатральнай зале замка адпаведна ў 13.00 і 16.00, а таксама славутая опера “Травіата”. Яна адбудзецца ва ўнутраным двары замка вечарам гэтага дня, у 20.00.



24 чэрвеня пляцоўкай для музычнага фэсту ізноў стане Тэатральная зала замка, дзе ў 13.00 пройдзе канцэрт у выкананні вядучых салістаў оперы і струннага квінтэта “Серэнада” пад назвай “Мілонга з “Серэнадай”.

Завершацца “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” гала-канцэртам зорак Вялікага тэатра Беларусі ў 18.00.

“НН”

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!