Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

Прэзідэнт Беларусі даў даручэнне правесці праверку ўсіх гандлёвых цэнтраў у Беларусі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.03.2018

Аляксандр Лукашэнка:  «Пачуцці смутку і спачування перапаўняюць сэрцы беларусаў».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і губернатару Кемераўскай вобласці Аману Тулееву ў сувязі з трагедыяй пры пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



«3 глыбокім смуткам і болем у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне аб пажары ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве, што прывёў да чалавечых ахвяр, сярод якіх шмат дзяцей. Гэта велізарнае гора не толькі для родных і блізкіх, але і для ўсёй Расіі. Мы шчыра суперажываем сем’ям загінулых і жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым», — гаворыцца ў спачуванні, накіраваным на адрас Уладзіміра Пуціна.

Прэзідэнт Беларусі даў даручэнне МНС распрацаваць комплексны план і правесці праверку ўсіх гандлёвых цэнтраў у Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

— Мы ўжо паставілі задачы кіраўнікам нашых падраздзяленняў на месцах: ва ўсе вобласці будуць накіраваны супрацоўнікі міністэрства для арганізацыі гэтай работы.

Мы будзем правяраць шляхі эвакуацыі, работу сістэм бяспекі аўтаматыкі пажаратушэння, тэарэтычныя і практычныя ўменні персаналу. Мы рэкамендуем кіраўнікам гандлёвых аб’ектаў не чакаць прыходу ратавальнікаў, а ўжо неадкладна прыняць меры для стварэння бяспечных умоў.

Аб зробленай рабоце і канкрэтных прапановах будзе даложана Прэзідэнту. Усе аб’екты, дзе выявяцца парушэнні, будуць пазначаны.

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!