У пятніцу на палях раёна пачаліся вясновыя работы. Адкрыў сезон механізатар СВК “Агракамбінат Сноў” Іван Віжык. Ён на трактары МТЗ-1221 з агрэгатам Д-056 падкормлівае шматгадовыя і лугавыя травы.
У суботу механізатар ААТ “Юшавічы” Сяргей Ванагель (на здымку) вывеў свой трактар МТЗ-82 з раскідвальнікам РУ-1600 на падкормку пашы. Уносіць калій. Як расказаў “НН” галоўны аграном таварыства Фёдар Іёдзік, услед пойдуць на падкормку траў Аляксандр Янскі на МТЗ-82 з РДУ-1,5 і Віктар Лепяціла на МТЗ-1221 з Z-80. Азімыя збожжавыя на ўсёй 900-гектарнай плошчы падкорміць КАСам Сяргей Кішко на агрэгаце “Раса”.
У панядзелак да падкормкі траў прыступілі ў ЗАТ “1 Мая”.
Усяго па стане на 20 сакавіка ў раёне было падкормлена 662 га лугоў, пашы і шматгадовых траў.
Уносіць мінеральныя ўдабрэнні пад яравую сяўбу пачалі механізатары ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.