Меню
Курс $  3.09 | €  3.52 | ₽100  3.78 |
Погода 17 °C

Да акцыі “Разам з камандай” за захапленнем далучыліся выхаванцы яслей-садка № 7

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 21.03.2018

На працягу двух тыдняў  мы разам з дзецьмі сачылі за поспехамі нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь на XXIII  зімовых Алімпійскіх гульнях ў Пхенчхане (Рэспубліка Карэя).

З мэтай падтрымкі беларускай каманды наша ўстанова адукацыі далучылася да рэспубліканскай акцыі “Разам з камандай”. У ходзе акцыі нашы маленькія алімпійцы правялі свае Алімпійскія гульні. Выхаванцы з асалодай слізгалі на санках, хадзілі на лыжах, з захапленнем спрабавалі сябе у хакеі. На спаборніцтвах паміж рознаўзроставымі групамі дзеці прытрымліваліся дэвіза “Разам з камандай”.



Яны  паказалі сваю цікавасць да спорту, ахвотна малявалі сваімі маленькімі далонькамі калаж з алімпійскай сімволікай, так старанна прыкладваючы іх да паперы, (а некаторыя і некалькі разоў), што ён атрымаўся вельмі яркі, светлы і добры.

Па завяршэнні спаборніцтваў радасныя і вясёлыя выхаванцы зрабілі фотаздымак, узгадаўшы, что мы — “Разам з камандай”.

Кацярына ГУТКО,

кіраўнік  фізічнага выхавання ДУА  “Яслі-сад №7 г.Нясвіжа”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!