— Шаноўныя калегі, — піша ў сваім электронным лісце Ганаровы грамадзянін Нясвіжа, вядомы пісьменнік і дзеяч культуры Анатоль Бутэвіч. — Вялікі дзякуй за віншаванне настаўніцы А.А. Скрындзіеўскай і за матэрыялы аб ганаровых грамадзянах. Я з цікавасцю прачытаў не толькі пра сябе, але і пра іншых сваіх выдатных землякоў. Поспехаў вам ва ўсіх справах! Дарэчы, з цікавасцю чытаў і многія іншыя матэрыялы. Дзякуй за прафесіяналізм і ўмельства.
З удзячнасцю Анатоль Бутэвіч.