Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода -1 °C

Наперакор непагадзі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.02.2018

Георгій Іванавіч АНТАНОВІЧ, механізатар ААТ  “Новае жыццё”:

— У Палацы Рэспублікі  я пабываў цяпер у другі  раз. Першы — у 2013 годзе, калі мяне ўзнагароджвалі медалём “За  працоўныя заслугі”. Толькі тады  мерапрыемства праходзіла ў малой зале. А 80-годдзе  Міншчыны святкавалі ў вялікай зале Палаца. Я вельмі задаволены, што з’ездзіў. Адзін канцэрт чаго каштаваў! Можна сказаць — цвет беларускай сцэны дэманстраваў сваё творчае майстэрства.



Свята 15 студзеня было вельмі добрым. Ну, а 16-га выйшаў на работу. Мой трактар  МТЗ-952 якраз стаяў на рамонце. Я на ім у агрэгаце з кормараздатчыкам  рыхтую корм для  кароў і маладняку буйной  рагатай жывёлы. Займаюся гэтым дзесяць гадоў.

А летам саджуся за  штурвал збожжаўборачнага  камбайна. На збожжавай ніве шчырую больш за 30 гадоў. Апошнія 12 займаў першае месца ў гаспадарцы па намалоце зерня. Так, летась на камбайне  “Лексіён-580” убраў 248 гектараў, намалаціў больш за 2500 тон у фізічнай вазе. Увайшоў у дзясятку лепшых камбайнераў раёна. Памочнікам у мяне працаваў Віктар Паўлавіч Антановіч, слесар па  рамонце сельгасмашын.

Пасля была ўборка кукурузы на зерне. Яе намалаціў таксама шмат — 2400 тон. Але як цяжка даваліся гэтыя тоны! Мы быццам спаборнічалі з непагаддзю — хто каго? Лье дождж — стаім,  чакаем. Спыняецца ён — спрабуем жаць, выбіраючы ўчасткі, куды можна ўлезці. Так і адваявалі ўраджай у надвор’я.

Чым яшчэ адметным быў мінулы год? У нашых Аношках праходзілі  раённыя дажынкі. І да гэтага  свята аграгарадок падрыхтаваўся вельмі добра. Дарогі, вуліцы, тратуары, скверы, будынкі — усё абнавілася. Памятаю, асфальт у нас клалі ў 80-я гады. Канешне, за такі  перыяд часу ён знасіўся. А цяпер — прыемна праехаць, прыемна паглядзець. Правільна прынялі рашэнне праводзіць гэтае свята па сельгаспрадпрыемствах.  У кожным аграгарадку нешта падрамантуецца. І прыгожа, і камфортна.

Запісала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛьСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!