Як бачна са зводкі, малака ў 2017 г. у сельгас-прадпрыемствах нашага раёна атрымана 132040 тон, гэта на 5540,3 тоны больш за 2016 год (104,4 %). Найбольшую валавую прыбаўку далі ААТ “Новае жыццё” — 1067,3 тоны, ААТ “Грыцкевічы” — 1019,8 т, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 631,7 т і ААТ “Лань-Нясвіж” — 615,1 тоны.
У тым ліку за снежань малака па раёне надоена 10947,7 т (+379,3 т) або тэмп росту склаў 103,6 %. Найбольшы рост да снежня 2016 г. — у ААТ “Лань-Нясвіж” (132,1 %), ААТ “Сейлавічы” (117,8 %).
Сярэдні надой на 1 фуражную карову дасягнуў 7707 кілаграмаў. Гэты паказчык застаецца самым высокім у рэспубліцы. А плюс да 2016 года склаў 216 кг, або рост — 102,9 %. Самага вялікага тэмпу росту дасягнулі жывёлаводы “Грыцкевіч” — 109,2 %, “Новага жыцця” — 107,8 %, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 106,8 %, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 106 %.
Па надоі ў фізічнай вазе вельмі яскрава выдзяляецца СВК “Агракамбінат Сноў”. 10179 кг малака за год ад каровы — салідны паказчык, снаўчане ідуць са значным адрывам ад астатніх гаспадарак — на 2-м месцы “Грыцкевічы” з 8509 кілаграмамі.
Прыемна канстатаваць наступны факт. У 2016 го-дзе дзве гаспадаркі раёна мелі сярэднюю прадуктыўнасць каровы 8 тысяч і больш кілаграмаў малака (10053 — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 8425 — у ААТ “Гарадзея”). Па выніках 2017-га ў катэгорыю “8 тысяч і болей” увайшло ўжо 5 гаспадарак: тыя ж “Сноў” з “Гарадзеяй”, а таксама ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “Грыцкевічы” і “Новае жыццё”. З катэгорыі пяцітысячнікаў перайшлі ў шасцітысячнікі “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Лань-Нясвіж” і “Агракамбінат Нясвіжскі”. Такім чынам, сельгаспрадпрыемстваў з сярэднім надоем малака да 6 тысяч кілаграмаў у нас ужо няма.
У снежні на адну карову па раёне было атрымана 635 кг малака (+9 кг да снежня 2016 года, або тэмп росту склаў 101,4 %). Пры гэтым рост прадуктыўнасці ў ААТ “Лань-Нясвіж” дасягнуў 124,4 %, у ААТ “Сейлавічы” — 114,2 %.
Рэалізацыя малака на 100 гектараў сельскагаспадарчых зямель дасягнула па раёне 2023 цэнтнераў. Нагадаю, што ў 2016-м было 1955 ц. Тэмп росту склаў 103,5 %. Найбольшы аб’ём рэалізацыі на 100 га — у “Грыцкевічах” (3918 ц) і “Снове” (3735 ц), а тэмп росту — у “Грыцкевічах” (112,2 %), “Агракамбінаце Нясвіжскі” (110,4 %) і ААТ “Лань-Нясвіж” (109,1 %).
Рост аб’ёмаў вытворчасці малака ідзе як інтэнсіўным шляхам (за кошт павышэння прадуктыўнасці кароў), так і экстэнсіўным (за кошт павелічэння пагалоўя жывёлы). Калі па стане на 1 студзеня 2017 г. у сельгаспрад-прыемствах раёна налічвалася 16828 кароў, то па стане на 1 студзеня 2018 года іх стала 17206 (102,2 %). Асабліва дойны статак вырас у “1 Мая” — на 8,3 %, “Лань-Нясвіж” — на 7,4 % і “Юшавічах” — на 4,1 %.
Прыплод цялят ад кароў і цялушак у цэлым па раёне знізіўся на 219 галоў, але разам з тым у ААТ “Гарадзея” ён вырас на 135 галоў, у “Новым жыцці” — на 134, у ААТ “Лань-Нясвіж” — на 113 галоў.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.