Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову Дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы на гэты год. Сёння рубяжы краіны — гэта адна з найважнейшых частак дзяржаўнай палітыкі. Праз беларускія пагранічныя службы летась прайшло больш за 25 мільёнаў чалавек, праз пункты пропуску аформлена больш за 8 мільёнаў транспартных сродкаў, органамі службы затрымана больш за 600 парушальнікаў мяжы, на суму каля 8,5 мільёна рублёў затрымана (выяўлена) матэрыяльных каштоўнасцей, якія незаконна перамяшчалі праз мяжу.
БелТА.