Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода 0 °C

Вера пачынаецца з дзяцінства

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.01.2018

У мінулы чацвер Сноў-скую СШ наведаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній у суправаджэнні сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэя Мікалая Лабынько і настаяцеля храма святых Бяссрэбранікаў Касмы і Даміана ў аграгарадку Сноў іерэя Аляксандра Калесніка.

Падчас урачыстай сустрэчы пачэсных гасцей
у Сноўскай СШ з епіскапам Антоніем гутарыць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення
СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман



Падарунак для школьнай бібліятэкі — добрыя кнігі —
прымае дырэктар Сноўскай СШ Галіна Радаман

Экскурсію па школьным музеі вядзе
яго кіраўнік Валянціна Богдан

Як патлумачыў сам уладыка ў гутарцы з карэспандэнтам “НН”, некалькі дзён пасля Нараджэння Хрыстовага называюцца святкамі, і ў гэты час веруючыя ходзяць адзін да аднаго ў госці, каб падзяліцца радасцю вялікага свята, наведваюць храмы і стараюцца рабіць добрыя справы.

— У нашай епархіі склалася выдатная традыцыя штогадовага каляднага наведвання прыходаў, і на гэты раз мы з вялікай радасцю зноў прыехалі на сноўскую зямлю, — сказаў Уладыка Антоній. — Тут размешчаны прыход у гонар святых Бяссрэбранікаў Касмы і Даміана, ёсць цудоўная нядзельная школа, і ў гэтыя дні мы віншуем нашых дзяцей з Нараджэннем Хрыстовым — святам, прысвеча-ным дабру, добрым справам і добрым думкам.

Школа ўрачыста сустрэла дарагіх гасцей. Яны прайшліся па ёй з экскурсіяй, якую правяла дырэктар установы Галіна Радаман, з цікавасцю пазнаёміліся са школьным краязнаўчым музеем, што ўжо шмат гадоў носіць пачэснае званне “народны” і нядаўна — у кастрычніку 2017-га — адзначыў сваё 55-годдзе. Уладыка Антоній і ўсе, хто яго суправаджаў, былі прыемна ўражаны тым, як беражліва занатавана гісторыя Сноўскай СШ. Сімвалічна, што менавіта праваслаўны святар Стэфан Арэнь, партрэт якога захоўваецца ў музеі, заснаваў мясцовую царкоўнапрыходскую школу і стаў яе першым кіраўніком.

Сцэнічная дзея захапіла
і самых юных,
і дарослых гледачоў

Фрагмент спектакля
па матывах казкі “Маленькі прынц”

Пасля экскурсіі па школьным музеі госці наведалі ў Сноўскім цэнтры культуры спектакль на калядную тэму па матывах казкі “Маленькі прынц”,  падрыхтаваны выхаванцамі нядзельнай школы пры храме святых Бяссрэбранікаў Касмы і Даміана і навучэнцамі Сноўскай СШ. Дзякуючы сумесным намаганням педагогаў нядзельнай і сярэдняй школ, а таксама работнікаў цэнтра культуры, відовішча атрымалася яскравым і ўражваючым.

— Дзеці паказалі сёння выдатнае выступленне, — адзначыў пасля прагляду спектакля-казкі епіскап Антоній. — Дзеці — гэта нашы выхавацелі, яны напаўняюць наша жыццё сэнсам. Яны часта паказваюць нам на тыя простыя, але вельмі ясныя і важныя рэчы, без якіх наша існаванне было б вельмі сумным. Дзеля іх мы працуем, дзеля іх многае ствараем.

Уладыка таксама сардэчна падзякаваў педагогам школы і ўсім, хто працуе над тым, каб у нас было дастойнае пакаленне.

— Мы хочам, каб нашы хлопчыкі і дзяўчынкі раслі, ведаючы свае хрысціянскія карані, традыцыі нашай зямлі. — сказаў ён. — Свята Нараджэння Хрыстова заўсёды садзейнічала ўстанаўленню згоды і паяднання людзей на нашай зямлі, дараванню крыўдаў і разуменню таго, што над кожным з нас ёсць Бог. Самае галоўнае ў нашым жыцці — любіць чалавека, і бліжняга, і дальняга. Любіць і дараваць яму.

У знак падзякі за цёплы і сардэчны прыём епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній паднёс у дар бібліятэцы Сноўскай СШ некалькі цікавых, выдатна аформленых духоўна-пазнавальных кніг, якія, без сумнення, будуць вельмі карыснымі дапытлівым школь-нікам.

Сноўская зямля, як і ўся нясвіжская, заўсёды здзіўляла сваімі талентамі і той вялізнай работай, якая тут праводзіцца ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку і ў духоўнай. І ў такія светлыя дні было асабліва прыемна пераканацца ў гэтым.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!