Меню
Курс $  3.13 | €  3.47 | ₽100  3.68 |
Погода 3 °C

На карысць роднай зямлі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.11.2017

Віктар Міхайлавіч Майсеня — трактарыст-машыніст ААТ “17 Верасня”. Ён — мясцовы. Нарадзіўся і вырас на ліпскай зямлі. Скончыўшы восем класаў, паступіў вучыцца ў Клецкае СПТВ-36, далей была служба ў арміі. Пасля на працягу дзевяці гадоў працаваў у сельгасхіміі. А ў 1992-м прыйшоў у калгас. І вось ужо чвэрць стагоддзя стараецца на карысць роднай зямлі.

У  тым жа, 92-м, годзе ажаніўся. Жонка — Наталля Георгіеўна — сацыяльны работнік у Нясвіжскім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пабудавалі ў Вялікай Ліпе дом, выхавалі дастойнымі людзьмі дзвюх дачок і сына, далі добрую адукацыю.



836

— Лепшы метад выхавання — гэта ўласны прыклад, — лічыць Віктар Міхайлавіч.

Старэйшая дачка скончыла Міжнародны ўніверсітэт “МИТСО”,  атрымала спецыяльнасць эканаміста-маркетолага. Сярэдняя заканч-вае Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, яна будзе настаўніцай замежнай мовы. Сын  у адзінаццатым класе. У Віктара Міхайлавіча і Наталлі Георгіеўны  падрастае маленькая ўнучачка.

трымаюць яны гаспадарку: каня, карову, свіней, авечак, качак.

А праз некалькі тыдняў Майсені адзначаць сярэбранае вяселле.

Як адзначыла старшыня прафкама гаспадаркі Вольга Уладзіміраўна Малец, Віктар Міхайлавіч — адкрыты, добрасумленны работнік, з сур’ёзным стаўленнем да справы. За што і атрымаў на раённым свяце дажынак Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!