Сёння сям’я несвіжан Ігара і Святланы Еўтух удзельнічае ў рэспубліканскім конкурсе на лепшую шматдзетную сям’ю. Гэта пачэснае права яны заваявалі пасля свайго ўдалага выступлення на абласным конкурсе, што праходзіў у маі ў Лагойску. Тады нашы землякі пакарылі журы і гледачоў шчырасцю, цеплынёй і пазітывам, ярка прадэманстраваўшы свае шматлікія таленты.
Падтрымаем нашых цудоўных землякоў добрымі думкамі і найлепшымі пажаданнямі і будзем памятаць, што апынуцца ў ліку сямі лепшых сем’яў рэспублікі — гэта ўжо перамога!
“НН”