Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 26 кастрычніка ў раёне ўбрана 4707 га цукровых буракоў (87 %). Работа завершана, акрамя названага раней ААТ “Гарадзея”, у доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках. 98 % плошчы вызвалена ў ЗАТ “1 Мая”, 96 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 91 % — у ААТ “Грыцкевічы”. Накопана 271090,2 тоны салодкага кораня. Сярэдняя ўраджайнасць яго дасягнула 575,9 ц/га. Дарэчы, летась на гэты дзень яна складала 492,5 ц/га. Самы высокі выхад карэння сёлета — у “Снове” (757 ц/га). Па 691 ц/га збіраюць у ААТ “Новае жыццё”, па 628 ц/га — у “Грыцкевічах”, па 620 — у ААТ “17 Верасня”.
На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі Нясвіжчыны здалі 213416,1 тоны карэння ў фізічнай вазе. Сярэдняя цукрыстасць — 17,31 %. Больш высокая яна ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 17,67 %, “Новае жыццё” — 17,45 %.