Меню
Курс $  3.27 | €  3.44 | ₽100  3.26 |
Погода 1 °C

Дзень дабра і павагі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 1

Пост опубликован: 27.10.2017

Фота 1

Фота 1

На базе ўстаноў адукацыі горада ў цёплай, утульнай абстаноўцы прайшла сустрэча з ветэранамі педагагічнай працы “Прафесія вечнай маладосці”, прымеркаваная да Дня настаўніка і Дня пажылых людзей. Мерапрыемства аб’яднала каля 90 удзельнікаў — педагагічных работнікаў, якія займалі ў розны час пасады дырэктараў, намеснікаў дырэктараў, загадчыкаў устаноў адукацыі раёна, кіраўніц-тва і спецыялістаў аддзела адукацыі.



Урачыстая частка свята праходзіла ў Нясвіжскай гімназіі. У фае ўвазе гасцей была прапанавана стэндавая прэзентацыя асноўных напрамкаў дзейнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці педагогаў і навучэнцаў раёна.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, начальнік аддзела А.У. Клішэвіч падкрэсліла, што ветэраны — гэта асаблівая катэгорыя людзей, якія назапасілі каласальны жыццёвы вопыт і шчодра дзеляцца ім з тымі, каму гэты вопыт неабходны. Алена Уладзіміраўна падзякавала педагогам-ветэранам за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі Нясвіжскага раё-на і выказала надзею, што іх веды і вопыт паслужаць і ў далейшым у гэтых высакародных мэтах.

Тых, хто сабраўся ў зале, цёпла і арыгінальна віталі педагогі і навучэнцы раёна (фота 1). Яны ў творчай форме распавялі пра поспехі і дасягненні сістэмы адукацыі раёна, а пацвярджэннем сказанаму стаў відэафільм “Калейдаскоп падзей”.

У сваім выступленні начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму падрабязна расказала аб развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна, правядзенні рамонтных работ гаспадарчым спосабам, спынілася на развіцці даследчай дзейнасці навучэнцаў, міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Алена Уладзіміраўна падкрэсліла, што ўсе дасягненні — гэта вынік сумеснай работы калектываў устаноў адукацыі раёна, якія працягваюць і памнажаюць традыцыі, закладзеныя ветэранамі працы. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў, якія стаялі ля вытокаў адукацыі Нясвіжскага раёна, будавалі школы і дзіцячыя сады, прымалі ў іх першых вучняў і адпраўлялі ў дарослае жыццё шматлікія пакаленні выпускнікоў, і якіх сёння няма ўжо побач з намі.

Фота 2

Фота 2

Затым удзельнікі сустрэчы адправіліся на экскурсію па гімназіі, дзе ім былі паказаны сучасныя кабінеты і сродкі навучання (фота 2), прадэманстраваны работа ў лінгафонным кабінеце, магчымасці інтэрактыўнай дошкі, электронных журналаў і дзённікаў. Таксама ветэраны педагагічнай працы азнаёміліся з умовамі пражывання навучэнцаў з сельскай мясцовасці ў інтэрнаце гімназіі (на фота 3 — Я.У. Майсеня і Г.Я. Шут).

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

Фота 5

Фота 5

Працягнулася мерапрыемства ў сярэдняй школе № 3 г. Нясвіжа ў фармаце “агеньчыка” (фота 4). Гутарка за кубкам гарбаты навеяла ветэранам успаміны пра маладыя гады. Усім жадаючым была прадастаўлена магчымасць выступіць, падзяліцца сваімі ўспамінамі аб мінулым, уражаннямі пра гэту сустрэчу, пажаданнямі на будучыню (на фота 5 — былы начальнік   аддзела адукацыі І.С. Дараховіч).

Яркім і маляўнічым упрыгожаннем гэтага добрага свята сталі канцэртныя нумары педагогаў раёна, у праграму былі ўключаны і шматлікія конкурсы, віктарыны, гульні для гасцей.

Шмат цёплых слоў прагучала ў той дзень у адрас ветэранаў педагагічнай працы: пажаданняў здароўя, актыўнай жыццёвай пазіцыі і любові родных і блізкіх. Ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ім былі ўручаны памятныя падарункі. А цёплыя ўсмешкі калег і радасць сустрэчы надоўга падарылі ўсім добры настрой і пакінулі самыя лепшыя ўспаміны.

Аксана ГРОХ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!