Механізатар ААТ “Гарадзея” Генадзь Тоўт гэтымі днямі заняты на закладцы сіласнай траншэі на пагрузчыку “Амкадор 352 С”. У дзень утрамбоўвае 400 — 500 тон кукурузнай масы.
— Корм жывёле будзе якасны, — гаворыць Генадзь Аляксандравіч, — калі добра выканаць тэхналагічныя патрабаванні: чым больш шчыльна ўтрамбуеш, тым лепш ён захаваецца. Так і раблю.
Тры гады таму ён прыехаў у “Гарадзею” з сям’ёй з Казахстана і, па яго словах, ніколі не пашкадаваў аб гэтым: гаспадарка прадаставіла жыллё і работу, кіраўніцтва клапоціцца аб добрых умовах працы, і на аказаны давер механізатар адказвае стараннай, добрасумленнай работай. Дапамагае і немалы вопыт: Г.А. Тоўт працаваў на пагрузчыку і ў Казахстане, а ўсяго яго працоўны стаж — 25 гадоў.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ