Меню
Курс $  3.09 | €  3.52 | ₽100  3.78 |
Погода 20 °C

Гісторыю пішам разам

Нясвіжскія навіны 8 лет назад 0 0

Пост опубликован: 20.10.2017

карта

Мінская вобласць была ўтворана 15 студзеня 1938 года. У яе склад увайшло 20 раёнаў.

Вялікім выпрабаваннем, чорнай навалай прайшла па лёсе нашых людзей Вялікая Айчынная вайна. Тэрыторыя Мінскай вобласці была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў чэрвені-ліпені 1941 г.



Ворагі загубілі  на яе тэрыторыі сотні тысяч савецкіх грамадзян, стварылі Масюкоўшчынскі, Мала-дзечанскі і Трасцянецкі лагеры смерці, спалілі 157 вёсак, разбурылі дзясяткі гарадоў, тысячы прамысловых прадпрыемстваў, усе калгасы і саўгасы, многія аб’екты сацыяльнай сферы.

Але беларускі народ, разам з усім савецкім народам, стойка змагаўся з акупантамі. З першых дзён на Міншчыне разгарнуўся партызанскі рух. Яго ўзначалілі Мінскі і Баранавіцкі падпольныя абкамы Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. У вобласці  дзейнічалі Мінскае і Баранавіцкае партызанскія злучэнні. У 1943 г. ва ўсіх раёнах дзейнічалі  падпольныя раённыя камітэты  КП(б)Б і ЛКСМБ, а таксама Мінскі, Барысаўскі, Слуцкі, Стаўбцоўскі, Івянецкі міжраённыя падпольныя камітэты КП(б)Б. Падпольныя партыйныя і  камсамольскія арганізацыі былі створаны ў Мінску, Барысаве, Дзяржынску, Калодзішчах, Мар’інай Горцы, Плешчаніцах, Ратамцы, Уз-дзе і іншых населеных пунктах. Нясвіжскім падпольным райкамам КП(б)Б кіравалі: Амос Кліменцьевіч Фядзіеў (з 7.4. 1943 г. да 25.9. 1943 г.) і Фёдар Апанасавіч Усошын (з 29.9. 1943 г. да 3.7. 1944 г.), які загінуў пры вызваленні нашага горада. Нясвіжскі падпольны райкам ЛКСМБ пачаў працаваць з 1 лістапада 1943 г. Сакратаром яго быў Міхаіл Фёдаравіч Сямашка.

У выніку Беларускай вызваленчай аперацыі 1944 года і яе састаўной часткі Мінскай аперацыі тэрыторыя вобласці была вызвалена ад акупантаў у чэрвені-ліпені 1944 г. Пачалося аднаўленне народна-гаспадарчага комплексу, калі праявіўся высокі  працоўны гераізм людзей.

У 1954 годзе адбыліся змены ў адміністрацыйным дзяленні тэрыторыі. Да Мінскай вобласці былі  далучаны Клецкі, Нясвіжскі і Стаўбцоўскі раёны Баранавіцкай вобласці, Грэскі, Чырвонаслабодскі, Любанскі, Слуцкі, Старобінскі раёны Бабруйскай вобласці, а ў 1960 г. — Вілейскі, Івянецкі, Крывіцкі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Радашковіцкі раёны Маладзечанскай вобласці.

За актыўны ўдзел у партызанскім руху, за мужнасць і гераізм працоўных у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне і за поспехі ў аднаўленні і развіцці народнай  гаспадаркі вобласць у 1967 г. была ўзнагароджана ордэнам Леніна, у 1970 г. — другім ордэнам Леніна.

Гісторыю вобласці пішуць яе людзі. Працаўнікі Міншчыны  дасягнулі высокіх паказчыкаў у вытворчай і сацыяльнай  сферах. Каля 25 працэнтаў  сельскагаспадарчай прадукцыі краіны  атрымліваюць у нашай вобласці, 18 % — прамысловай прадукцыі. Тут узводзіцца адна пятая частка жылля Беларусі. Рэгіён — адзін з лідараў па прыцягненні замежных інвестыцый. Апошнія 10 гадоў Міншчына з’яўляецца галоўнай  жытніцай краіны. 25 % сабранага  сёлета збожжа вырашчана на яе палях. У склад вобласці ўваходзіць 22 раёны: Барысаўскі, Бярэзінскі, Валожынскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Клецкі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Маладзечанскі, Мінскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі.

Вялікі ўклад у агульную справу ўносяць жыхары Нясвіжчыны. Сваімі добрымі памкненнямі, працалюбівасцю, высокім  прафе-сіяналізмам яны множаць дабрабыт людзей як свайго раёна, так і ўсёй Міншчыны.

Да юбілею вобласці мы адкрываем  на старонках газеты спецыяльную рубрыку. Пад ёю будзем друкаваць матэрыялы рознага кшталту: ад гістарычных нарысаў да цёплых замалёвак пра асобных людзей. Запрашаем да супрацоўніцтва нашых паважаных чытачоў. Вашы ўспаміны, аповеды пра найбольш значныя падзеі дзён сённяшніх — усё гэта адлюстраванне вірлівага, напоўненага жыцця роднай Міншчыны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!