Гэтымі днямі па ўсёй Беларусі праходзяць урачыстыя цырымоніі ўручэння ордэнаў Маці. Учора ў сталіцы з рук старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі высокую дзяржаўную ўзнагароду атрымалі 40 шматдзетных матуль Міншчыны. Сярод іх — маці пяцярых дзяцей, несвіжанка Любоў Іванаўна Бушыла, пра якую “НН” пісалі ў № 80 ад 11 кастрычніка.
Дарэчы, штогод у нашай краіне нараджаецца больш за 100 тысяч дзяцей, а ўсяго ў Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджана больш за 8,5 тысячы жанчын. У іх ліку — і 51 ардэнаносная матуля Нясвіжчыны.
“НН”