Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў у сераду ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды найлепшым прадстаўнікам працоўных калектываў падчас урачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі. Кожны з узнагароджаных унёс вялікі ўклад у развіццё краіны.
Высокіх узнагарод удастоіліся дарожныя рабочыя, дзякуючы якім пабудавана другая кальцавая аўтамабільная дарога вакол Мінска, работнікі холдынга “БелОМА”, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё аптычнага прыборабудавання, работнікі лясной галіны, многія з якіх прынялі актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў урагану ў Мінскай вобласці, і прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці.
Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана галоўны ўрач установы аховы здароўя “Нясвіжская цэнтральная раённая бальніца” Людміла Квецень. Людміла Васільеўна 33 гады аддала працы ў медыцыне, на працягу чатырох з іх кіруе Нясвіжскай ЦРБ.