Заўтра, 7 кастрычніка, Смалявічы прымаюць вялікае свята
хлебаробаў Мінскай вобласці — фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Удзел у іх прыме дэлегацыя Нясвіжчыны на чале
са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко.
Наш раён дастойна падышоў да свята. Намалочана 143395 тон
збожжа. Кожны гектар даў па 65,1 ц/га —
гэта самы высокі паказчык у вобласці.
У складзе дэлегацыі — пераможцы абласнога спаборніцтва ў розных намінацыях, перадавікі вытворчасці раёна, афіцыйныя асобы. Сярод іх — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, пераможцы абласнога спаборніцтва на жніве-2017 старшы аператар збожжасушыльнага комплексу ААТ “Гарадзея” Іван Яцкевіч, старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Андрэй Вялічка, вадзіцель дзяржаўнага прадпрыемства “ЭБ “Свеклавічная” Генадзь Янкоўскі і галоўны інжынер СВК “Агракамбінат Сноў” Ігар Бейня. У дэлегацыю ўключаны таксама дырэктары сельгаспрадпрыемстваў: ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васіль Халопіца, ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч, ААТ “Новае жыццё” Андрэй Ратомскі, ААТ “17 Верасня” Андрэй Коктыш, ААТ “Гара-дзея” Мікалай Салавей, ДП “ЭБ “Свеклавічная” Віталь Панкрат, ААТ “Сейлавічы” Сяргей Пілішчык.
На свята запрошана сямейная дынастыя Заяц з СВК “Агракамбінат Сноў” — 9 чалавек. Аб іх жыццёвым шляху і ўкладзе ў вытворчасць сельгаспрадпрыемства чытайце ў сённяшнім нумары “Нясвіжскіх навін”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.