Па стане на 5 кастрычніка цукровыя буракі ў раёне выкапаны на 2626,3 га (48 %). 78 % плошчы вызваліла ЗАТ “1 Мая”, 63 % — ААТ “17 Верасня”, 57 % — ААТ “Лань-Нясвіж”, 56 % — “Новае жыццё”. Валавы збор склаў 135752,4 тоны. Выхад карэння з гектара — 516,9 ц. Большая ўраджайнасць у СВК “Агракамбінат Сноў” — 631 ц/га, ААТ “Новае жыццё” — 608 ц/га, ААТ “Грыцкевічы” — 577 ц/га.
На Гарадзейскі цукровы камбінат з раёна дастаўлена 117175,9 т каранёў у фізічнай вазе. Сярэдняя цукрыстасць — 16,59 %. Значна вышэй яна ў “Грыцкевічах” — 17,01 %.