У аўтобусе едуць бабуля з унукам. Апошні пытаецца:
— Бабуля, а колькі мільёнаў ты падорыш мне на дзень нараджэння?
Бабуля маўчыць. А я, сведка той размовы, спытала:
— А ты ведаеш, ці ёсць у яе тыя мільёны (меліся на ўвазе “старыя” грошы)?
Між тым, бабуля сумна ўсміхнулася і кажа:
— Якія тут мільёны, у мяне пенсія 270 рублёў і ў дзеда 170.
Зноў пытаю ў хлопчыка:
— Навошта табе столькі грошай?
— Планшэт куплю, гуляць буду.
Вось такія апетыты сучаснага 10-гадовага хлопца…
Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.