У пятніцу ў раённым цэнтры культуры адбылася канцэртная праграма, прысвечаная Дню пажылых людзей. Віноўнікам урачыстасці былі адрасаваны самыя шчырыя віншаванні, прыгожыя вершы і песні, у рамках мерапрыемства прайшло таксама падвядзенне вынікаў конкурсу “Лепшы падворак” сярод людзей пажылога ўзросту з уручэннем пераможцам памятных прызоў.
На фота: пераможцы конкурсу “Лепшы падворак” разам з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Майсенем і іншымі афіцыйнымі асобамі.
(Заканчэнне ў наступным нумары).
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.