Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта Івана Крупко ўстаноўлены дні правядзення восеньскіх кірмашоў. У Нясвіжы на рынку райспажыўтаварыства па адрасе: вул. Гастэла, 9, яны пройдуць 7, 14, 22, 28 кастрычніка і 4 лістапада, у г.п. Гарадзея, па вул. Вакзальнай — 18 і 25 кастрычніка.
Мэта кірмашоў — найбольш поў-на забяспечыць насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, прадуктамі мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, іншымі харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, насеннем, пасадачным матэрыялам і ўгнаеннямі, сельгасінвентаром, вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці.