Меню
Курс $  3.09 | €  3.52 | ₽100  3.78 |
Погода 17 °C

“Цукровы” сезон у разгары

Нясвіжскія навіны 8 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.09.2017

Цукровыя буракі ў раёне, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу,  па стане на 21 верасня выкапаны на плошчы  1633 гектары (30 % ад неабходнага). У т.л. 44 % плошчы ўбралі механізатары ААТ “Гарадзея”, 39 % — ААТ “Новае жыццё”, па 35 % — ААТ “17 Верасня” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 34 % — ЗАТ          “1 Мая”.

З кожнага гектара атрымана ў сярэднім па 510,2 цэнтнера салодкага кораня. Больш высокая ўраджайнасць у СВК “Агракам-бінат Сноў” (631 ц/га), ААТ “Новае жыццё” (596 ц/га), ААТ “Сейла-вічы” (581 ц/га).



На Гарадзейскі цукровы камбінат па стане на раніцу 21 верасня адпраўлена 80825,8 тоны буракоў.

 

На Гарадзейскім буракапрыёмным пункце

На Гарадзейскім буракапрыёмным пункце

Аператары пульта кіравання кантрольна-прапускнога пункта Гарадзейскага  буракапрыёмніка Марына Магільніцкая  і Алена Пастухова заносяць  у камп'ютар інфармацыю аб кожнай  аўтамашыне, якая разгрузілася  і паўторна ўзважваецца

Аператары пульта кіравання кантрольна-прапускнога пункта Гарадзейскага
буракапрыёмніка Марына Магільніцкая
і Алена Пастухова заносяць
у камп’ютар інфармацыю аб кожнай
аўтамашыне, якая разгрузілася
і паўторна ўзважваецца

На Гарадзейскім цукровым камбінаце прыём і перапрацоўка сыравіны ідзе поўным ходам.

Як расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства па сыравіне Ігар Абрамовіч, у 2017 годзе чакаецца нарыхтоўка цукровых буракоў у аб’ёме 1 300 000 тон або ў сярэднім каля 50 тон з гектара.

—       Перапрацоўка цукровых буракоў на камбінаце пачалася 30 жніўня. Па стане на 21 верасня іх нарыхтавана 218 тысяч тон. У сыравіннай зоне камбіната — 13 раёнаў, буракі займаюць у іх каля 27,5 тысячы гектараў. З самага далёкага, Горацкага, яны паступаюць чыгункай, з бліжэйшых — аўта-транспартам, — гаворыць Ігар Канстанцінавіч. — Штосутачна ў верасні камбінат прымае да 12 тысяч тон салодкага кораня, перапрацоўвае — 10 тысяч. На сённяшні дзень да ўборкі прыступілі ўсе буракасеючыя гаспадаркі. Усяго ў зоне Гарадзей-скага цукровага камбіната ў гэтым працэсе задзейнічана каля 30 буракаўборачных камбайнаў і 14 буракапагрузчыкаў. На адвозцы занята больш за 300 адзі-нак тэхнікі. У цэлым па камбінаце выгрузку забяспечвае 17 буртаўкладачных машын. Прыёмка сыравіны ажыццяўляецца з 7.30 да 19.30. На Гарадзейскім буракапрыёмным пункце працуюць 60 чалавек.

Добрасумленна выконвае свае абавязкі кантралёр візуальнага  вызначэння  якасці Юрый  Радзюк. Ён працуе на кантрольна-прапускным пункце,  куды адна за  адной пад'язджаюць гружаныя машыны. У яго абавязках —прыём накладных, правядзенне  візуальнага  агляду буракоў  і вызначэнне іх якасці

Добрасумленна выконвае свае абавязкі кантралёр візуальнага вызначэння якасці Юрый Радзюк. Ён працуе на кантрольна-прапускным пункце, куды адна за адной пад’язджаюць гружаныя машыны. У яго абавязках —прыём накладных, правядзенне візуальнага агляду буракоў і вызначэнне іх якасці

Выдатна  працуе  машыніст БУМа аднаго  з экіпажаў Сяргей Буян. На бурта- ўкладачнай  машыне фірмы  "Грым" ён ужо другі сезон.  За змену разам са сваім  напарнікам укладвае з яе дапамогай ад 1000 да 1500 тон салодкага кораня

Выдатна працуе машыніст БУМа аднаго з экіпажаў Сяргей Буян. На бурта- ўкладачнай машыне фірмы «Грым» ён ужо другі сезон. За змену разам са сваім напарнікам укладвае з яе дапамогай ад 1000 да 1500 тон салодкага кораня

З году ў год камбінат нарошчвае тэхналагічныя магутнасці і павялічвае паказчыкі перапрацоўкі буракоў — асноўнай сыравіны для выпуску белага цукру.

Як адзначыў Ігар Канстанцінавіч,  прыём і перапрацоўка сыравіны — працэс вельмі адказны, патрабуе высокай дысцыпліны, вытрымлівання зада-дзеных параметраў і рытмічнай працы. Работнікам прадпрыемства не прыходзіцца лішні раз тлумачыць, што поспеху можна дасягнуць толькі шляхам зла-джаных і аператыўных дзеянняў — усе яны тут працуюць як адзіны механізм.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!