Салодкі корань па стане на 12 верасня ўбраны на плошчы 1245 га (23 %). Актыўна вядуць гэту работу ў раннія тэрміны ААТ “Гарадзея” (вызвалена 169 га), ААТ “17 Верасня” (157 га), СВК “Агракамбінат Сноў” (118 га), ААТ “Новае жыццё” (105 га). У працэнтных адносінах найбольш убрана буракоў у “Гарадзеі” (44 %), у “17 Верасня” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (па 35 %).
Сярэдняя ўраджайнасць салодкіх каранёў — 500,8 ц/га. Найлепшая аддача гектара — у “Снове” (631 ц/га) і ДП “ЭБ “Свеклавічная” (617 ц/га).
Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, Гарадзейскаму цукроваму камбінату сельгаспрадпрыемствы раёна рэалізавалі 57425,8 тоны буракоў, у т.л. за дзень 11 верасня — больш за 4 тысячы тон.