У мінулую суботу ў ААТ “Юшавічы” прайшло свята “Дажынкі”. Яны сталі прыгожым завяршэннем важнай сельскагаспадарчай кампаніі —уборкі збожжавых і зернебабовых. Людзі на жніве працавалі добрасумленна і зладжана, і вось настаў час падвядзення вынікаў работы, ушанавання перадавікоў.
Лепшым работнікам сельскагаспадарчага прад-прыемства былі ўручаны ўзнагароды і падарункі.

Старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш уручае каштоўны падарунак загадчыцы склада № 4 вёскі Юшавічы Галіне Жук

Перадавы камбайнер гаспадаркі Аляксандр Янскі атрымаў Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, работнік збожжасушыльнага комплексу в. Затур’я Іван Лукша і аграном-хімік Віктар Шарапа — Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага
камітэта

Вясёлыя песні гучалі ў выкананні народнага ансамбля песні “Згода” пад кіраўніцтвам Іны Філіпавай
Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці
Дзмітрый ЯШЧАНКА.